Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На анархіста Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за допіс у фэйсбуку


Мікалай Дзядок каля суду Савецкага раёну Менску
Мікалай Дзядок каля суду Савецкага раёну Менску

У карцінцы, якую Дзядок апублікаваў у фэйсбуку два гады таму знайшлі «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі».

На актывіста Мікалая Дзядка міліцыя завяла адміністрацыйную справу за допіс у фэйсбуку двухгадовай даўніны. Пратакол на актывіста анархісцкага руху склалі за «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». Пра гэта Мікалай Дзядок паведаміў у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

«Пратакол за „дэманстрацыю нацысцкай сімволікі“ у дачыненні да анархіста, за пост у фэйсбуку, ў якім анархіст наяжджае на людзей за тое, што яны фоткаюцца разам з нацыстамі і іх сьцягамі», — зьдзіўляецца Мікалай Дзядок.

Гэта ўжо другі выпадак, калі на Дзядка складаюць адміністрацыйны пратакол за допіс у сацыяльных сетках. Першы раз адміністрацыйную справу завялі з нагоды публікацыі трох карцінак у 2017 годзе, нагода тая ж «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». Тады яго пакаралі штрафам у 245 рублёў.

Цяпер адміністрацыйную справу ўжо перадалі ў суд, ці была яна разгледжана, пакуль невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG