Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ, які зьмяншае межы менскага заказьніка «Лебядзіны»


Заказьнік "Лебядзіны"
Заказьнік "Лебядзіны"

Межы зьменшаныя ў месцы, дзе будуецца шматфункцыянальны комплекс ад кампаніі «Тапас», якую ўзначальвае хакеіст з каманды Лукашэнкі.

Новы ўказ Лукашэнкі, які быў падпісаны 5 сьнежня, прадугледжвае зьмены межаў ландшафтна-рэкрэацыйных зонаў у менскім заказьніку «Лебядзіны». Гэта вынікае з дакумэнта, які апублікаваны на нацыянальна-прававым партале. Каля заказьніка кампанія «Тапас» цяпер будуе жылы комплекс і рэстаран.

У заказьніка забяруць 0,13 гэктары ахоўваемай тэрыторыі

Паводле ўказу 1,5 гэктары ланшафтна-рэкрэацыйнай зоны стане месцам адпачынку. Заказьнік «Лебядзіны» пры гэтым страціць 0,13 гэктары асабліва ахоўваемай тэрыторыі.

Раней каля заказьніка «Лебядзіны» можна было забудоўваць толькі 1% тэрыторыі, цяпер да 18%. На гэтым месцы кампанія «Тапас» будуе шматфункцыянальны комплекс.

Раней заказьнік зьменшылі на 3,35 гектары

Раней паведамлялася, што праект па будаўніцтве ТАА «Тапас» шматфункцыянальнага комплексу каля става ў менскім заказьніку «Лебядзіны» (раён праспэкту Пераможцаў і вуліцы Ратамскай) знаходзіцца на карэктаваньні.

У лютым 2018 году Аляксандар Лукашэнка ўнёс зьмены ў генплян Менску. Ад ляндшафтна-рэкрэацыйнай зоны рэспубліканскага біялягічнага заказьніка «Лебядзіны» адарвалі 3,45 га ў раёне вуліц Ціміразева — Ратамскай.

Частку гэтых зямель перадалі кампаніі «Тапас», якая згодна з указам прэзыдэнта № 365 ад 2014 году будуе жылыя комплексы «Браслаўскі» і «Алімпік-Парк» побач з заказьнікам (у межах праспэкту Пераможцаў — вуліц Браслаўскай і Ціміразева).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG