Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская рэзалюцыя з асуджэньнем «Хамасу» не атрымала падтрымкі ў ААН


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля ізраільскага авіяўдару ў сэктары Газа, нацэленага на «Хамас». Ліпень 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Пасьля ізраільскага авіяўдару ў сэктары Газа, нацэленага на «Хамас». Ліпень 2018 году

Амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што рэзалюцыя зьяўляецца «важным крокам» для дасягненьня міру на Блізкім Усходзе.

Злучаныя Штаты Амэрыкі не змаглі атрымаць у Генасамблеі ААН падтрымку рэзалюцыі, якая ўпершыню асудзіла радыкальную ісламісцкую групоўку «Хамас» за абстрэлы тэрыторыі Ізраілю.

Паколькі рашэньне прымалася двума трацінамі, а ня простай большасьцю, рэзалюцыя на галасаваньні 6 сьнежня правалілася. За прыняцьце рэзалюцыі выказаліся 87 дзяржаў-сяброў ААН, супраць — 57 краінаў, сярод іх Расея, арабскія краіны, а таксама дзяржавы Лацінскай Амэрыкі.

Перад галасаваньнем амэрыканская амбасадарка ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што рэзалюцыя зьяўляецца «важным крокам» для дасягненьня міру на Блізкім Усходзе.

У праекце дакумэнту палестынская групоўка асуджалася за «гвалт, які ставіць у небясьпеку мірных жыхароў». У рэзалюцыі, у прыватнасьці, згадваюцца ўжываньні «Хамасам» ракет супраць мірнага насельніцтва Ізраілю.

У чэрвені ў Радзе Бясьпекі ААН не прайшлі абодва праекты рэзалюцыяў у адказ на эскаляцыю гвалту ў сэктары Газа. Па прапанове Кувэйту даць «міжнародную абарону» цывільным палестынцам 1 чэрвеня наклалі вэта ЗША, прапанова ж Вашынгтону асудзіць радыкальны ісламісцкі рух «Хамас» не знайшла падтрымкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG