Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Дарога», які прадусавала беларуска, атрымаў у ЗША прэстыжную прэмію


Вольга Чайкоўская
Вольга Чайкоўская

Дакумэнтальны фільм «Дарога» расейскага рэжысэра Дзьмітрыя Калашнікава, які прадусавала беларуска Вольга Чайкоўская, атрымаў у ЗША прэмію National Film and TV Awards за найлепшы дакумэнтальны фільм.

Пра гэта Воля Чайкоўская паведаміла на сваёй старонцы у Facebook.

Уручэньне прэміі адбылося 5 сьнежня ў Лос-Анджэлесе ў Globe Theatre.

The National Film Awards (Нацыянальная кінапрэмія) — штогадовае ўшанаваньне посьпехаў як статусных, так і незалежных рэжысэраў, актораў і акторак, кастынг-дырэктараў, кампаніяў і ўсіх, з каго і складаецца індустрыя кіно. Цырымонія адбываецца 4 разы на год у Злучаным Каралеўстве, ЗША, Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы і Аўстраліі. Намінуюць кандыдатуры і галасуюць за іх аматары кіно. Прэмію ўручае Нацыянальная кінаакадэмія, якія таксама праводзіць новы Нацыянальны кінафэстываль.

Вольга Чайкоўская — кінапрадусарка (Volia Films) і дырэктарка кінафэстывалю паўночных і балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне». «Дарога» (The Road Movie) — першы фільм, які яна прадусавала.

Стужка расейскага рэжысэра Дзьмітрыя Калашнікава была змантаваная з запісаў відэарэгістратараў, зробленых па ўсёй Расеі, і распавядае пра ўсё, што толькі можа адбыцца на расейскіх дарогах.

Прэм'ера фільма адбылася яшчэ ў 2016 годзе ў Амстэрдаме, на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG