Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі касьмічны апарат прызямліцца на астэроід, які пагражае Зямлі


Выява астэроіда Бэну з касьмічнага апарата OSIRIS-REx, жнівень 2018
Выява астэроіда Бэну з касьмічнага апарата OSIRIS-REx, жнівень 2018

Запушчаны ў космас больш за два гады таму касьмічны апарат OSIRIS-REx 3 сьнежня каля 20:00 паводле менскага часу павінен прызямліцца на астэроід Бэну. Гэта будзе адбывацца ў рамках першай місіі ЗША па транспарціроўцы ўзораў астэроідаў на Зямлю.

Пасьля пасадкі апарат велічынёй 3,5 мэтра павінна правесьці на касьмічным аб’екце два гады, рухаючыся па паверхні астэроіда.

Навукоўцы спадзяюцца, што транспарціроўка на Зямлю да 46 кіляграмаў узораў пароды дапаможа ў вывучэньні мінулага Сонечнай сыстэмы. Нацыянальная аэракасьмічная адміністрацыя ЗША (NASA) таксама лічыць, што місія дасьць магчымасьць лепш зразумець шляхі перамяшчэньня патэнцыйна небясьпечных астэроідаў.

Астэроід Бэну мае радыюс каля 246 мэтраў. Гэта адзін з тых касьмічных абʼектаў, для якіх верагоднасьць сутыкненьня зь Зямлёй досыць высокая. У 2135 годзе ён будзе на адлегласьці каля 300 000 кілямэтраў ад Зямлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG