Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп павіншаваў габрэяў ЗША і ўсяго сьвету са сьвятам Ханукі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў габрэяў ЗША, Ізраілю і ўсяго сьвету са сьвятам Ханукі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«На працягу васьмі вечароў габрэйскія сем’і і [іх сябры] будуць зьбірацца, каб удзельнічаць у запальваньні мэноры, — гаворыцца ў прэзыдэнцкім звароце. — Гэтая традыцыя пачалася больш за дзьве тысячы гадоў таму падчас паўторнага асьвячэньня Храма ў Ерусаліме, якое адбылося пасьля цяжкіх часоў, калі габрэяў перасьледавалі за тое, што яны вызнавалі сваю веру».

«На жаль, — працягвае прэзыдэнт, — сёньня габрэі ва ўсім сьвеце працягваюць сутыкацца з самымі рознымі формамі гвалту, нянавісьці і фанатызму. Мы памятаем усіх тых з сынагогі «Л’Сімха» «(„Дрэва жыцьця“) у Пітсбургу, штат Пэнсільванія, жыцьцё якіх трагічна абарвалася ў кастрычніку сёлета. Як адзіная краіна, мы выказваем нашу любоў і падтрымку пацярпелым, іх родным, грамадзе, і мы молімся за тое, каб сем’і ахвяраў знайшлі хоць нейкае суцяшэньне ў пэрыяд сьвятаў».

«Хай у наступныя дні полымя кожнай сьвечкі мэноры сагравае і дапаможа напоўніць сэрцы любоўю і шчасьцем. Усе разам мы зноў заяўляем аб тым, што праўда і сьвятло заўсёды прабіваюцца скрозь цемру», — гаворыцца ў віншаваньні.

XS
SM
MD
LG