Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Кітай абвясьцілі замірэньне ў «гандлёвай вайне»


Сі Цзіньпінь і Дональд Трамп разам з прадстаўнікамі іншых дэлегацый падчас саміту G20 у Аргенціне
Сі Цзіньпінь і Дональд Трамп разам з прадстаўнікамі іншых дэлегацый падчас саміту G20 у Аргенціне

Перамовы паміж старшынём КНР Сі Цзыньпінам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам адбыліся падчас саміту «Вялікай дваццаткі» у Буэнас-Айрэсе. Абодва кіраўнікі лічаць сустрэчу «надзвычай пасьпяховай».

Паводле дасягнутых дамоўленасьцяў, ЗША ня будуць падвышаць тарыфы на ўвоз кітайскіх тавараў. Кітай пагадзіўся ў найбліжэйшым часе закупіць значную колькасьць амэрыканскай прадукцыі.

Раней ЗША плянавалі падвысіць тарыфы на кітайскія тавары з 1 студзеня 2019 году. Падвышэньне з 10 да 25 працэнтаў закранула б прадукцыю агульным коштам 200 мільярдаў даляраў.

Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што бакі таксама дамовіліся абмеркаваць шэраг складаных праблем, у тым ліку абарону інтэлектуальнай уласнасьці, вымушаную перадачу тэхналёгій як умову допуску на рынак, нетарыфныя бар’еры, кібэратакі і кібэркрадзяжы, гандаль у сфэры паслуг.

Перамовы паводле гэтых пытаньняў пачнуцца неўзабаве і разлічаныя на 90 дзён. Калі яны ня будуць пасьпяховымі, ЗША пакінулі за сабой права падвысіць тарыфы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG