Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня ў Беларусі будуць штрафаваць кіроўцаў, якія не памянялі шыны на зімовыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі з 1 сьнежня па 1 сакавіка кіроўцы абавязаныя выкарыстоўваць толькі зімовыя шыны на аўтамабілях, пішуць Naviny.by

У ДАІ адзначылі, што, пачынаючы зь 1 сьнежня, інспэктары ДПС правядуць рэйды, падчас якіх правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплюатацыі.

За парушэньне гэтага патрабаваньня прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць — папярэджаньне або штраф да 0,5 базавай велічыні. Калі кіроўцу паўторна спыняць і ў яго ізноў будуць летнія шыны, то штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічынь.

Зімовая гума павінна быць на ўсіх колах і мець вышыню малюнка пратэктара ня менш за 4 мм.

«Мы настойліва раім тым, хто гэта не зрабіў, пасьпяшацца, — адзначылі ў ДАІ. — Летнія шыны становяцца „драўлянымі“ ўжо пры плюс васьмі градусах. Таксама рэкамэндуем усталёўваць ўсе колы аднолькавага вытворцы і аднолькавай маркі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG