Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ прагназуе падзеньне тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі


Эканамічная сытуацыя, ілюстрацыйнае фота
Эканамічная сытуацыя, ілюстрацыйнае фота

Міжнародны валютны фонд лічыць, што беларускім уладам варта пайсьці на больш рашучыя рэформы дзеля паскарэньня тэмпаў эканамічнага росту.

Такая пазыцыя выкладзеная ў заяве па выніках працы місіі МВФ у Менску. Экспэрты знаходзілася ў Беларусі з 5 да 15 лістапада і займаліся вывучэньнем макраэканамічнай сытуацыі, паведамляе БелаПАН.

У заяве фонду гаворыцца, што манэтарная палітыка ўладаў дазволіла зьнізіць інфляцыю да гістарычнага мінімуму, цяпер краіна знаходзіцца ў працэсе ўстойлівага цыклічнага аднаўленьня эканамічнага росту.
Аднак сярэднетэрміновыя пэрспэктывы застаюцца ўмеркаванымі праз адсутнасьць больш рашучых рэформаў. Эканамічны рост значна запаволіўся ў параўнаньні з пэрыядам да 2008 году.

МВФ адзначае, што эканамічная сыстэма Беларусі, вядучую ролю ў якой адыгрывае дзяржава, забясьпечыла поўную занятасьць. Аднак яна таксама прывяла да нерацыянальнага разьмеркаваньня рабочай сілы і капіталу, а як вынік — зьніжэньня прадукцыйнасьці працы.

«З улікам такіх тэндэнцый мы прагназуем сярэднетэрміновы рост каля 2%. Гэта ніжэй за тое, што неабходна для адчувальнага падвышэньня ўзроўню жыцьця і набліжэньня Беларусі да паказьнікаў больш багатых краін рэгіёну», — гаворыцца ў заяве.

Як лічаць экспэрты, абмежаванасьць дывэрсыфікацыі гандлю і фінансаваньня робіць Беларусь успрымальнай да шокаў, якія ўзьдзейнічаюць на вузкае кола тавараў і партнэраў. У гэтым кантэксьце пры любым ўзмацненьні глябальнай геапалітычнай напружанасьці Беларусь можа апынуцца ў надзвычай складанай сытуацыі, улічваючы яе глыбокія гандлёвыя і фінансавыя сувязі з Расеяй.

Эканамісты канстатуюць, што Беларусь па-ранейшаму залежыць ад значных зьніжак і трансфэртаў ад Расеі, зьвязаных з пастаўкамі энэрганосьбітаў, і вынікаў двухбаковых перамоваў аб кампэнсацыі наступстваў падатковага манэўру будзе мець важнае значэньне для эканомікі.

Таксама адзначаецца памер дзяржаўнага доўгу, які значна вырас за апошнія 10 гадоў. Гэта не ў апошнюю чаргу зьвязана з тым, што высокая доля пазык у замежнай валюце ўплывае на аслабленьне абменнага курсу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG