Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сярод лідэраў у новых выпадках заражэньня ВІЧ


Ілюстрацыйнае фота

Беларусь увайшла ў тройку лідэраў па колькасьці новых выпадкаў заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) у Эўропе.

Пра гэта сьведчыць даклад Эўрапейскага цэнтру прафіляктыкі і кантролю захворваньняў і Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Першае месца займае Расея, другое —Украіна.

Згодна з дакладам, летась у Эўропе было зарэгістравана 159 420 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Больш за 80% прыпадае на ўсходнюю частку кантынэнту — 130 861.

Самыя высокія паказьнікі па выніках маніторынгу зафіксаваныя ў Расеі (70 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва), Украіне (37 на 100 тысяч) і Беларусі (26 на 100 тысяч). Для параўнаньня, у Босьніі і Герцагавіне — 0,3 на 100 тысяч насельніцтва, Славаччыне — 1,3, Славеніі — 1,9.

Асноўнымі шляхамі перадачы інфэкцыі, паводле спэцыялістаў, па-ранейшаму застаюцца гетэрасэксуальныя сувязі (59%), ужываньне іньекцыйных наркотыкаў (37%), палавыя кантакты паміж мужчынамі (3%), перадача ад маці дзіцяці (0,5%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG