Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом анансаваў сустрэчу Трампа і Пуціна

27 лістапада, падчас брыфінгу ў Белым доме, было пацьверджана, што на палях саміту «Вялікай дваццаткі» ў Аргентыне, адбудзецца двухбаковая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра сустрэчу паведамілі на брыфінгу эканамічны дарадца Белага дома Лары Кадлоў і дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

Саміт лідэраў краін «Вялікай дваццаткі» адбудзецца 30 лістапада — 1 сьнежня.

XS
SM
MD
LG