Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі парлямэнт правядзе галасаваньне па Brexit 11 сьнежня


Брытанскі парлямэнт 26 лістапада назваў дату галасаваньня па Brexit — выхаду Вялікай Брытаніі з складу Эўразьвязу. Палата грамадаў 11 сьнежня правядзе галасаваньне, якому будуць папярэднічаць пяцідзённыя дэбаты.

На працягу наступных тыдняў парлямэнт мусіць «дэталёва вывучыць пагадненьне», а таксама «выслухаць выбарнікаў і прыняць рашэньне ў нацыянальных інтарэсах» Вялікай Брытаніі, заявіла прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй.

25 лістапада кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краінаў Эўразьвязу на пазачарговым саміце ў Брусэлі падтрымалі дагавор аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. Тэкст дакумэнту быў узгоднены 13 лістапада. На сустрэчы была падпісана палітычная дэклярацыя, якая рэгулюе дачыненьні паміж ЭЗ і Лёнданам пасьля Brexit.

Вялікая Брытанія плянуе выйсьці з Эўразьвязу 29 сакавіка 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG