Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У родным горадзе Караткевіча зьявілася першая беларускамоўная шыльда на вуліцы ягонага імя


На Віцебшчыне ўшанавалі памяць Уладзімера Караткевіча. Заўтра яму — 88. Напярэдадні ўгодкаў жыхары Віцебску і Воршы ўсклалі кветкі да помнікаў славутаму пісьменьніку-земляку і зладзілі грамадзкія чытаньні ягоных вершаў. У Воршы, на малой радзіме Ўладзімера Караткевіча, зьявілася й першая беларускамоўная шыльда на вуліцы, якая носіць ягонае імя.

Вершы каля помніка Караткевічу ў Віцебску

Адзін з найстаэйшых віцебскіх «фронтаўцаў» Пётар Сарапеня
Адзін з найстаэйшых віцебскіх «фронтаўцаў» Пётар Сарапеня

Віцябляне сабраліся каля помніка Ўладзімеру Караткевічу на заклік Тацяны Севярынец. Каардынатарка аргкамітэту БХД зьвярнулася да землякоў праз Фэйсбук, прапанаваўшы адзначыць разам 88-я ўгодкі вядомага пісьменьніка ўскладаньнем кветак.

Верш Караткевіча чытае Хрыстафор Жаляпаў
Верш Караткевіча чытае Хрыстафор Жаляпаў

Каля помніка прагучалі ўспаміны пра Караткевіча і ягоныя вершы. Раздрукаваныя адмыслова да сёньняшняй імпрэзы паэтычныя радкі было вырашана пакінуць тут жа, каля помніка — каб іх змаглі пачытаць і тыя, хто адмыслова ці выпадкова прыйдзе сюды гэтымі днямі.

Хрыстафор Жаляпаў і Тацяна Севярынец
Хрыстафор Жаляпаў і Тацяна Севярынец

Вершы каля помніка
Вершы каля помніка

Аршанцы таксама прынесьлі кветкі Караткевічу

Каля помніка пісьменьніку ў Воршы таксама адбылася ўрачыстая імпрэза — традыцыйная і штогадовая, бо тут, на ягонай малой радзіме, угодкі Ўладзімера Караткевіча даўно ператварыліся ў нефармальнае гарадзкое сьвята.

Ускладаньне кветак у Воршы
Ускладаньне кветак у Воршы

Надпіс на помніку Караткевічу
Надпіс на помніку Караткевічу

Каля помніка таксама прагучалі вершы, а кветкі гараджане прынесьлі і да помніка, які стаіць у гарадзкім парку, і да гарэльефа, разьмешчанага на адным з будынкаў у пачатку вуліцы імя Караткевіча.

На вуліцы Караткевіча
На вуліцы Караткевіча

Першая беларускамоўная шыльда з назвай вуліцы

У часы маладосьці пісьменьніка вуліца мела іншы назоў: яна называлася вуліцай Касманаўтаў. Нягледзячы на перайменаваньне, шыльдачка з такой назвай дагэтуль вісела на доме № 19, у якім цяпер жыве пісьменьніца Паліна Сьцепаненка. Але зь сёньняшняга дня тут зьявілася іншая шыльда, а старую аддалі ў аршанскі музэй Уладзімера Караткевіча, кажа гаспадыня:

Паліна Сьцепаненка
Паліна Сьцепаненка

«У горадзе шыльды спрэс расейскамоўныя. І аршанская структура Таварыства беларускай мовы выступіла зь ініцыятывай, каб жыхары прыватных дамоў вывешвалі на іх шыльды па-беларуску, у каго ёсьць такая магчымасьць. Я нарадзілася ў Воршы, на зямлі Ўладзімера Караткевіча, і вырашыла першай падтрымаць гэтую прапанову напярэдадні ягоных угодкаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG