Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Слава героям Случчыны!» У Слуцку мітынгавалі ў гонар абаронцаў радзімы ад бальшавікоў

Слуцкі збройны чын, 24 лістапада 2018 году
Слуцкі збройны чын, 24 лістапада 2018 году

Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе. Пасьля адбыўся сьвяточны канцэрт з удзелам Лявона Вольскага і гурту Zanzibar.

Тады некалькі тысяч жыхароў цяперашніх Слуцкага, Капыльскага і Салігорскага раёнаў са зброяй у руках выйшлі бараніць Беларускую Народную Рэспубліку ад войскаў Чырвонай арміі, дасланых з Масквы.

Слуцкі збройны чын-2018. ФОТА

Прыезд удзельнікаў зь Менску і іншых гарадоў.
1/22 Прыезд удзельнікаў зь Менску і іншых гарадоў.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе.
2/22 Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Акцыя ў Слуцку была дазволеная мясцовымі ўладамі. 
3/22 Акцыя ў Слуцку была дазволеная мясцовымі ўладамі. 
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Міліцыянты ахоўвалі месца правядзеньня акцыі, але не заміналі ўдзельнікам.
4/22 Міліцыянты ахоўвалі месца правядзеньня акцыі, але не заміналі ўдзельнікам.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
5/22
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Перад мітынгам актывісты прайшлі па вуліцы Віленскай зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Слава героям Случчыны!».
6/22 Перад мітынгам актывісты прайшлі па вуліцы Віленскай зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Слава героям Случчыны!».
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
7/22
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
У памяць пра загінулых слуцкіх ваяроў прачыталі малітву сьвятары Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы.
8/22 У памяць пра загінулых слуцкіх ваяроў прачыталі малітву сьвятары Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Моладзь прыехала адзначыць Слуцкі збройны чын-2018
9/22 Моладзь прыехала адзначыць Слуцкі збройны чын-2018
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Юрась Губарэвіч, Рыгор Кастусёў і іншыя нясуць вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.
10/22 Юрась Губарэвіч, Рыгор Кастусёў і іншыя нясуць вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Шэсьце ўдзельнікаў да месца мітынгу.
11/22 Шэсьце ўдзельнікаў да месца мітынгу.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
12/22 Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
13/22
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Удзельнікі прывезьлі на радзіму слуцкіх паўстанцаў шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
14/22 Удзельнікі прывезьлі на радзіму слуцкіх паўстанцаў шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку.
15/22 Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Мітынг скончыўся прысягай актывістаў «Маладога фронту», якія толькі ўступілі ў арганізацыю. Гэта адбылося пад вялікім бел-чырвона-белым сьцягам, расьцягнутым над мітынгоўцамі.
16/22 Мітынг скончыўся прысягай актывістаў «Маладога фронту», якія толькі ўступілі ў арганізацыю. Гэта адбылося пад вялікім бел-чырвона-белым сьцягам, расьцягнутым над мітынгоўцамі.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Ня ўсе сябры «Маладога Фронту» пагадзіліся паказаць твар. Прычына — магчымыя праблемы дома і на вучобе.
17/22 Ня ўсе сябры «Маладога Фронту» пагадзіліся паказаць твар. Прычына — магчымыя праблемы дома і на вучобе.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
18/22
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Пасьля першай песьні мясцовая міліцыя забараніла гурту Zanzibar выступаць у масках. Маскі — гэта сцэнічны вобраз гурта.
19/22 Пасьля першай песьні мясцовая міліцыя забараніла гурту Zanzibar выступаць у масках. Маскі — гэта сцэнічны вобраз гурта.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Гурт Zanzibar.
20/22 Гурт Zanzibar.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Лявон Вольскі выступіў з акустычнай праграмай. Больш за 200 чалавек прыйшло ў слуцкі  дом культуры, каб паслухаць музыку.
21/22 Лявон Вольскі выступіў з акустычнай праграмай. Больш за 200 чалавек прыйшло ў слуцкі  дом культуры, каб паслухаць музыку.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Лявон Вольскі на канцэрце ў гонар 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
22/22 Лявон Вольскі на канцэрце ў гонар 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Previous slide
Next slide

Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў ушаноўваць памяць герояў Случчыны, якія аддалі жыцьці за вольную Беларусь, бо ад гэтай памяць залежыць, ці захавае краіна незалежнасьць .

«Можа цяпер Беларусь яшчэ ня тая вольная краіна, пра якую марылі слуцкія героі, але яна такой будзе», — перакананы Кастусёў.

Паводле старшыні Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, незалежнасьці краіны як, і ў часы Слуцкага збройнага чыну, пагражае «імпэрыя на ўсходзе» і бараніць Беларусь ў цяжкі момант давядзецца простым людзям, а на цяперашніх чыноўнікаў, вайскоўцаў і міліцыянтаў асаблівай надзеі няма.

«Прыклад Украіны паказвае, што яны могуць здрадзіць ў любы момант»,— сказаў Губарэвіч.

Мітынг у гонар Слуцкага збройнага чыну
Мітынг у гонар Слуцкага збройнага чыну

Кіраўнік руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык таксама не спадзяецца на тое, што за Беларусь будуць змагацца тыя, хто сёньня кіруе краінай:

«Бо яны ня любыць Беларусь і беларусаў».

Паводле Вячаслава Сіўчыка, самаахвярнасьць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну выявілася ня толькі ў барацьбе з бальшавіцкім Чырвоным войскам, але і ў польскіх лягерах для інтэрнаваных, куды патрапілі пасьля баёў на Случчыне адступіўшыя змагары за беларускую незалежнасьць.

«Без гераічных дзеяньняў ня можы быць будучыні. Слава героям Случчыны!», — зьвярнуўся да мітынгоўцаў Вячаслаў Сіўчык.

У памяць пра загінулых слуцкіх ваяроў прачыталі малітву сьвятары Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы.

А закончыўся мітынг прысягай актывістаў «Маладога фронту», якія толькі ўступілі ў арганізацыю. Гэта адбылося пад вялікім бел-чырвона-белым сьцягам, расьцягнутым над мітынгоўцамі.

Прысяга новых сябраў «Маладога Фронту»
Прысяга новых сябраў «Маладога Фронту»

«Усяго падалі заявы на ўступленьне ў „Малады фронт“ 17 чалавек, але ня ўсе яшчэ могуць адважыцца на пубілічнае прыняцьце прысягі», — прызнаў пасьля мітынгу у размове з карэспандэнтам Свабоды Дзяніс Урбановіч, вядомы па ўдзелу ў пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах.

Маладафронтавец Мікалай зь Менску пацьвердзіў словы Дзяніса Ўрбановіча.

«Так, вось я не хацеў бы называць сваё прозьвішча і паказваць твар, таму закрыў яго шалікам. Не выключаю ціску. На вучобе, дома», — сказаў хлопец.

Шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
Шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

Акцыя ў Слуцку была дазволеная мясцовымі ўладамі. Мітынг прайшоў у мясцовым парку каля стадыёна. Міліцыянты ахоўвалі месца правядзеньня акцыі, але не заміналі ўдзельнікам. Перад мітынгам актывісты прайшлі па вуліцы Віленскай зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Слава героям Случчыны!».

Пасьля мітынгу ў гарадзкім Доме культуры пачаўся канцэрт, прысьвечаны Дню герояў Случчыны. Выступіць на ім пагадзіліся Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, гурты «Харачакра» і Zanzibar.

Каб паслухаць выступ музыкаў у Доме культуры Слуцку сабраліся каля двухсот случчакоў і гасьцей горада. Канцэрт арганізаваў Рух «Дзея».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG