Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ажыцьцявілася мара 7-гадовай дзяўчынкі з рэдкай хваробай касьцей. Дакумэнтальны фільм


Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем — незавершаным остэагенэзам. Яе бацькі і родны брат здаровыя, а ў Кіры здарылася генэтычная мутацыя. Косьці ў дзяўчынкі вельмі крохкія, і яна часта ламае рукі і ногі. У свае 7 гадоў яна перажыла ўжо больш за 20 пераломаў канцавін.

Кіра марыла сама пайсьці ў школу, але шматлікія пераломы не дазвалялі ёй нармальна рухацца. На апэрацыю ў Харватыі сям’я ня мела грошай.

Пасьля выхаду сюжэту на Свабодзе і розгаласу міжнародны дабрачынны фонд «ЮніХэлп» дапамог сабраць грошы і аплаціць апэрацыю.

1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG