Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм беларускіх рэжысэра і сцэнарысткі стаў пераможцам фэстывалю ў Амстэрдаме


Рэжысэр Андрэй Куціла з узнагародай
Рэжысэр Андрэй Куціла з узнагародай

Фільм «Сума» («Summa») рэжысэра Андрэя Куцілы прызнаны найлепшай сярэднемэтражнай стужкай на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме. Там жа адбылася яе сусьветная прэм’ера. Аўтарка сцэнару — мастацтвазнаўца Тацяна Бембель.

Як паведамляецца на сайце арганізатараў фэстывалю, за сваю перамогу стваральнікі атрымаюць грашовую ўзнагароду, 10 тысяч эўра.

Фільм зьняты пры дапамозе тэлеканалу «Белсат». Андрэй Куціла спадзяецца, што неўзабаве зможа паказаць яго і ў Беларусі.

Трэйлер дакумэнтальнага фільму «Сума»​:

«Сума» — гэта гісторыя сяброўства паміж старым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. «Наша агульная антычнасьць» — так называе эпоху ВКЛ пан Анджэй, які жыве ў вёсцы на паўночным усходзе Польшчы. Нягледзячы на свае амаль 90 гадоў, ён займаецца жывапісам і гадуе арабскіх коней.

Нібыта ў паралельным сьвеце існуе Марыя, якая зь дзяцінства жыве на ўскраіне Менску ў спальным раёне. Яе вабяць дзівосныя таямніцы жыцьця, якія хаваюцца ў сьвеце пана Анджэя. Жанчына ўцякае туды без аглядкі, пакідаючы ў Беларусі мужа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG