Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж і жонка з Луізіяны выйгралі 1,8 млн даляраў, знайшоўшы забыты лятарэйны білет

Ілюстрацыйнае фота. Лятарэйныя білеты
Ілюстрацыйнае фота. Лятарэйныя білеты

Да канца тэрміну дзеяньня шчасьлівага білета заставаліся лічаныя дні, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Муж і жонка Гаральд і Ціна Эрэнбэрг з Луізіяны напярэдадні Дня дзякаваньня знайшлі падчас прыборкі дома куплены некалькі месяцаў таму лятарэйны білет Lottery Lotto. Да заканчэньня тэрміну яго прыдатнасьці заставаліся літаральна лічаныя дні.

Праверыўшы нумар білета, Эрэнбэргі высьветлілі, што сталі мільянэрамі. Падчас розыгрышу, які прайшоў яшчэ 6 чэрвеня, на камбінацыю лічбаў, указаную ў білеце, выпаў выйгрыш у суме 1,8 млн даляраў.

«Я наводзіла парадак дома перад прыездам сваякоў, якія вырашылі наведаць нас у Дзень дзякаваньня, і знайшла ў тумбачцы ля ложка некалькі лятарэйных білетаў, нумары якіх мы забыліся праверыць падчас розыгрышу», — падзялілася Тына Эрэнбэрг.

Сям’і Эрэнбэргаў пашанцавала двойчы: яны змаглі ўкласьціся ў 180-дзённы ліміт, на працягу якога ўладальнік выйгрышу можа яго забраць. Да канца тэрміну дзеяньня білета засталося ўсяго два тыдні.

Пасьля выплаты ўсіх падаткаў Эрэнбэргі атрымалі на рукі 1,27 млн даляраў. Яны плянуюць інвэставаць гэтыя грошы ў сваю будучую пэнсію.

«Мы не плянуем ніякіх буйных пакупак або паездак куды-небудзь», — дадала Тына Эрэнбэрг.

У кастрычніку жыхар Паўднёвай Караліны выйграў джэк-пот лятарэі Mega Millions памерам 1,5 млрд даляраў, пабіўшы папярэдні рэкорд 2012 году ў памеры 656 млн даляраў.

XS
SM
MD
LG