Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райвыканкам і міліцыя зьвярнуліся да арганізатараў канцэрту на ўгодкі Слуцкага паўстаньня


Афіша канцэрту ў Слуцку
Афіша канцэрту ў Слуцку

Прадстаўнікі Слуцкага райвыканкаму і міліцыі ў вуснай форме запатрабавалі ў арганізатараў канцэрту на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну сьпіс сымболікі, якая будзе выкарыстоўвацца на мерапрыемстве. Заснавальніца і сябра Рады грамадзкага руху «Дзея» Аліна Нагорная даслала такі сьпіс, пасьля чаго начальнік аддзелу ідэалягічнай працы райвыканкаму перастаў выходзіць на сувязь.

Хто зьвяртаўся?

  1. Начальнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Слуцкага райвыканкаму Міхаіл Варабей.
  2. Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Слуцкага РАУС Аляксандар Семяновіч.

Пра якую сымболіку ідзе гаворка?

Прадстаўнікі райвыканкаму і міліцыі запыталі арганізатараў канцэрту Аліны Нагорнай і Ігара Случака пра сымболіку, якая будзе выкарыстоўвацца падчас канцэрту. 19 лістапада Нагорная даслала сьпіс сымболікі і сцэнар мерапрыемства. На момант публікацыі, паводле Нагорнай, адказу ад Вараб’я няма.

Аліна Нагорная сказала Свабодзе, што на канцэрце будуць скарыстаныя:

  1. Сьцяг слуцкіх паўстанцаў;
  2. Бел-чырвона-белы сьцяг;
  3. Сьцяг зь гербам «Пагоня»;
  4. Сьцяг Слуцка;
  5. Банэр і ролап руху «Дзея»;
  6. Банэры «Няхай жыве БНР»; «100 год БНР»;
  7. Ролапы кампаніяў «Будзьма беларусамі» і «Умовы для мовы»;
  8. Сьцяг з вышыванкай;
  9. Паштоўкі да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня;
  10. Нататнікі з выявай Юркі Лістапада;
  11. Кнігі «Абаронім мову!».

Што кажуць арганізатары?

Аліна Нагорная спадзяецца, што сьпіс сымболікі атрымаецца ўзгадніць з уладамі, а пасьля скарыстаць на канцэрце.

Ігар Случак называе просьбы чыноўнікаў перавышэньнем улады і службовых паўнамоцтваў, таму што:

  • прапановы прадстаўнікоў міліцыі і выканкаму «ня маюць пад сабой прававой падставы;
  • арганізатары арандуюць Дом культуры, дзе будзе праводзіцца канцэрт;
  • герб «Пагоня» прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і прадстаўлены ў сучаснай афіцыйнай геральдыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG