Большая частка з 4 тысяч 700 злачынстваў супраць актывістаў Эўрамайдану раскрытая, сказаў на брыфінгу ў Кіеве 21 лістапада начальнік упраўленьня спэцыяльных расьсьледаваньняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк.
Паводле яго слоў, на датычнасьць да злачынстваў правяраецца 15 000 чалавек, праведзена 30 000 сьледчых дзеяньняў. Гарбацюк удакладніў, што пад раскрыцьцём мае на ўвазе ўстанаўленьне абставінаў злачынства, яго выканаўцаў і арганізатараў.
У справах Майдану падрыхтаваныя і ўручаныя падазрэньні 442 асобам, у суд перададзена 279 абвінаваўчых актаў. Пад вартай знаходзяцца 13 падсудных. Вынесеныя прысуды 52 асобам, зь якіх дзевяць асуджаныя на пазбаўленьне волі.
Непасрэдна за забойствы мітынгоўцаў уручаныя падазрэньні 56 асобам.