Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпарт нафтапрадуктаў у Беларусь з Расеі скараціўся да гадавога мінімуму 


Расейская нафтаперапрацоўка, ілюстрацыйнае фота
Расейская нафтаперапрацоўка, ілюстрацыйнае фота

У верасьні Беларусь завезла найменшы ў гэтым годзе аб’ём нафтапрадуктаў з Расеі, сьведчаць афіцыйныя дадзеныя.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат, у першым паўгодзьдзі Беларусь штомесяц імпартавала з Расеі 300-400 тысяч тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сытуацыя рэзка зьмянілася. Так, у ліпені імпартавана 237 тысяч, у жніўні — 141,9 тысяч, у верасьні — 106 тысяч тон нафтапрадуктаў.

Сёлета расейскія ўлады ўзьнялі пытаньне аб абмежаваньні паставак у Беларусь. Крок матываваны найперш стратамі бюджэту ў сувязі зь далейшым рээкспартам нафтапрадуктаў за межы так званай саюзнай дзяржавы.

10 кастрычніка па выніках перамоваў віцэ-прэм’еры Беларусі і Расеі Ігар Ляшэнка і Дзьмітрый Козак падпісалі пратакол аб унясеньні зьменаў у міжурадавае пагадненьне аб мерах на ўрэгуляваньне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. У дакумэнце узгодненыя балансы па нафтапрадуктах на лістапад-сьнежань 2018-га і на 2019 год.

Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак тады паведаміў, што індыкатыўныя балянсы прадугледжваюць нулявыя пастаўкі ў Беларусь аўтабэнзіну, дызэльнага паліва і мазуту расейскай вытворчасьці. Пратакол прадугледжвае, што ад лістападу Беларусь можа імпартаваць з Расеі толькі нафтапрадукты, якія не вырабляюцца ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG