Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча стварае дывізію за $7 млрд. Яе штаб будуюць непадалёк ад Беларусі


Новая адзінка ў польскім войску пад назвай «18» будзе кантраляваць «гістарычныя кірункі нападу на Польшчу з усходу», паведамляе Gazeta Wyborcza.

Да 2026 году ў польскім войску будзе створаная новая дывізія. Яна стане «адказам на агрэсіўную палітыку Расеі», заявіў польскі віцэ-міністар абароны. Кошт стварэньня і ўтрыманьня дывізіі цягам 10 гадоў складзе 7 млрд даляраў.

Польскі міністар абароны Марыюш Блашчак (зьлева)
Польскі міністар абароны Марыюш Блашчак (зьлева)

Да гэтай пары ў Польшчы дзейнічаюць тры дывізіі: у Жагані (паўднёва-заходняя частка краіны), Шчэціне (паўночны захад) і Эльблянгу (паўночны ўсход). Новая дывізія разьмясьціцца ў Седльцах, на ўсходзе Польшчы, за 70 км ад беларускай мяжы. Яна будзе называцца «18» — у гонар аднаўленьня польскай незалежнасьці ў 1918 годзе.

Як сказаў віцэ-міністар абароны Войцех Скуркевіч, у мірны час у дывізіі будзе 7780 вайскоўцаў, зь якіх 750 павінны быць афіцэрамі. У канцы фармаваньня яна мае складацца з трох брыгадаў. Дзьве зь іх ужо ёсьць сёньня. Трэцяй стане брыгада ў Любліне. Яе задачай мае быць кантроль тэрыторыі ад Берасьця да гораду Пшэмысьль, або, як сказаў польскі віцэ-міністар, «гістарычных кірункаў нападу на Польшчу з усходу».

Паводле польскага генэрала Томаша Пятроўскага, на гэтай тэрыторыі павінны разьмяшчацца буйныя вайсковыя адзінкі, бо дапамога NATO будзе канцэнтравацца ў паўночна-заходняй Польшчы.

Польская апазыцыя назвала гэтае рашэньне «прапагандысцкім» і прынятым з парушэньнем закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG