Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд спыніў справу супраць гомельскай журналісткі-фрылансэркі


Марыя Булавінская-Ляпіна.
Марыя Булавінская-Ляпіна.

Марыю Булавінскую-Ляпіну ня будуць караць за стварэньне фільма «Бяздомны горад», які рабіўся на замову тэлеканалу «Белсат».

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйны перасьлед журналісткі Марыі Булавінскай-Ляпінай, якую вінавацілі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ». Прычына — сканчэньне тэрміну накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня, паведамляе «Гомельская вясна».

Марыя Булавінская-Ляпіна зьняла дакумэнтальную стужку «Бяздомны горад» пра драўляную забудову Гомля на замову тэлеканалу «Белсат». У ёй распавядаецца пра разбурэньне гістарычнай драўлянай забудовы гораду. За гэта на журналістку склаў адміністрацыйны пратакол супрацоўнік Цэнтральнага РАУС А. Гусеў.

Пастанова суду аб спыненьні перасьледу датаваная 6 лістапада. Якраз у гэты дзень праваабаронца Леанід Левінаў накіраваў зварот у абарону журналістаў-фрылансэраў у ААН.

У дачыненьні беларускіх журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», рэгулярна складаюць пратаколы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

На 1 верасьня 2018 году журналісты «Белсату» заплацілі ўжо амаль 29 тысяч даляраў штрафаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG