Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Францыі: 500 пацярпелых і камэнданцкая гадзіна


Мітынг супраць падвышэньня падаткаў на бэнзін і дызэль у горадзе Кан на поўначы Францыі, 18 лістапада 2018

У Францыі працягваюцца пратэсты супраць падвышэньня акцызу на бэнзін і дызэльнае паліва.

У пратэстах да гэтага часу пацярпелі больш за 500 чалавек.

18 лістапада на цэнтральным мітынгу ў Парыжы сабраліся амаль 300 тысяч чалавек. Частка ўдзельнікаў мітынгу спрабавала прарвацца ў Элізэйскі палац.

На заморскім востраве Рэюньён, які ўваходзіць у склад Францыі, улады ўвялі камэнданцкую гадзіну і зачынілі мясцовыя школы.

Незадаволеныя падвышэньнем падаткаў французы лічаць, што мера ўдарыць перш за ўсё па бедных і па сярэдняй клясе: у жыхароў многіх рэгіёнаў Францыі з прычыны недастатковай разьвітасьці грамадзкага транспарту акрамя асабістай машыны няма іншых магчымасьцяў для перамяшчэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG