Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР узарвала 10 ахоўных пастоў на мяжы з Паўднёвай Карэяй


Паўднёвая Карэя ўзрывае свой ахоўны пост на мяжы з КНДР, 15 лістапада 2018
Паўднёвая Карэя ўзрывае свой ахоўны пост на мяжы з КНДР, 15 лістапада 2018

Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што КНДР узарвала 10 ахоўных пастоў на паўднёвай мяжы. Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі пацьвердзіла гэта 20 лістапада.

Раней, 15 лістапада, Паўднёвая Карэя запрасіла журналістаў стаць сьведкамі таго, як вайскоўцы краіны руйнуюць ахоўныя пасты на мяжы з КНДР. Адзін зь іх быў падарваны пры дапамозе дынаміту.

Ахоўныя пасты Паўночнай і Паўднёвай Карэй знаходзяцца на тэрыторыі мяжы даўжынёй 248 кілямэтраў і шырынёй 4 кілямэтры. У верасьні ўлады дзьвюх краінаў дамовіліся спачатку вывесьці адтуль вайскоўцаў, а пасьля разбурыць пасты.

Агенцтва AP паведамляе, што, паводле некаторых падлікаў, у Паўднёвай Карэі ў дэмілітарызаванай зоне каля 60 пастоў, у Паўночнай — каля 160. Улады таксама плянуюць разьмініраваньне некаторых частак дэмілітарызаванай зоны. Паводле інфармацыі AP, на яе тэрыторыі і ў навакольлі закладзена каля 2 мільёнаў мін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG