Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Трампа выкарыстала асабістую пошту ў перапісцы зь Белым домам


Дачка і дарадніца прэзыдэнта ЗША Іванка Трамп

Іванка Трамп выкарыстоўвала для службовай перапіскі зь Белым домам асабістую электронную пошту. Як паведамляе газэта The Washington Post, за мінулы год дачка і дарадніца прэзыдэнта ЗША адправіла амэрыканскім чыноўнікам з гэтай пошты сотні лістоў.

Іванка Трамп заявіла, што нібыта ня ведала пра забарону. Юрысты дачкі прэзыдэнта ЗША пацьвердзілі журналістам, што яна часам карысталася асабістай паштовай скрыняй. Але ні ў адным лісьце, паводле іх, не было сакрэтных зьвестак.

Сам Дональд Трамп раней неаднаразова абвінавачваў Гілары Клінтан у выкарыстаньні асабістай пошты для службовай перапіскі. Праз гэта Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў падчас прэзыдэнцкай гонкі праводзіла сьледзтва ў дачыненьні Клінтан, што адбілася на яе рэйтынгу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG