Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Эўрапейскай народнай партыі заклікаў беларускія ўлады не высылаць актывістку АГП Красуліну


Ганна Красуліна
Ганна Красуліна

Прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі Жозэф Доль занепакоены магчымай высылкай зь Беларусі прэс-сакратара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай.

Пра гэта Доль напісаў у «Твітэры», паведамляе БелаПАН.

«Я заклікаю ўлады Беларусі перагледзець гэтае палітычна матываванае рашэньне, якое парушае правы чалавека і міжнародныя абавязаньні краіны», — заявіў ён.

Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянку Расеі Ганну Красуліну абавязалі выехаць зь Беларусі да 30 лістапада — «у інтарэсах грамадзкага парадку». Тэрмін высылкі — 1 год.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, прычынай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні:

  • 2016 год — дазволены пікет для збору подпісаў падчас выбарчай кампаніі;
  • 2017 год — несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, калі Красуліна сустракала з ізалятару затрыманых пасьля Дня Волі 2017 году. Штраф за «несанкцыяваную акцыю» Красуліна выплаціла своечасова;
  • Сакавік 2018-га — заплачаны на месцы штраф за безьбілетны праезд у грамадзкім транспарце.
Штамп у пашпарце Красулінай аб высылцы
Штамп у пашпарце Красулінай аб высылцы

У АГП сьцьвярджаюць, што матывы рашэньня палітычныя. Красуліна заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне міграцыйнай службе ў судзе.

Хто такая Ганна Красуліна?

Ганна Красуліна працуе прэсавай сакратаркай АГП з 2011 году. Падчас выбарчай кампаніі 2006 году распрацоўвала інфармацыйныя матэрыялы для кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, у 2010 годзе — для Яраслава Раманчука.

Красуліна нарадзілася ў Расеі і мае расейскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства, сама яна мае пасьведчаньне на жыхарства ў Беларусі да 30 студзеня 2019 году. Сваіх бацькоў Красуліна таксама перавезла ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG