Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абяцае Азэрбайджану новую партыю вайсковай тэхнікі


Ільхам Аліеў аглядае супрацьракетныя комплексы «Палянэз», пастаўленыя Беларусьсю
Ільхам Аліеў аглядае супрацьракетныя комплексы «Палянэз», пастаўленыя Беларусьсю

Беларусь і Азэрбайджан рыхтуюць кантракт на пастаўку чарговай партыі беларускай вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў па выніках перагавораў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе БелТА, сёньня па выніках перамоваў быў падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэтам Беларусі і міністэрствам абароны Азэрбайджану аб разьвіцьці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраеньня і тэхнікі супрацьпаветранай абароны.

«У самы кароткі час ён будзе трансфармаваны ў кантракт для набыцьця чарговай партыі вайсковай тэхнікі з Беларусі» — распавёў Аліеў. Паводле яго Азэрбайджан задаволены ўзаемадзеяньнем з Беларусьсю ў гэтай сфэры, таму што яе прадукцыя вельмі якасная і эфэктыўная.

«Таму невыпадкова, што вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае ўжо добрую гісторыю, дастаткова вялікія аб’ёмы і добрую тэндэнцыю да пашырэньня» — заявіў кіраўнік Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG