Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Ізраілю стаў і міністрам абароны


Біньямін Нэтаньягу
Біньямін Нэтаньягу

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ўступіў на пасаду міністра абароны краіны. Такім чынам ён спрабуе пераадолець палітычны крызіс, які ўзьнік пасьля адстаўкі міністра абароны Авігдора Лібэрмана.

У ходзе тэлевізійнага звароту Біньямін Нэтаньягу падкрэсьліў, што зараз ня час для датэрміновых выбараў у Ізраілі. Паводле яго, спробы ўзмацніць урад з дапамогай новых выбараў не прыводзілі ў мінулым да жаданага выніку. Між тым пасьля выхаду з кіроўнай кааліцыі партыі Лібэрмана «Наш дом Ізраіль» у Нэтаньягу ў парлямэнце захоўваецца большасьць зь перавагай усяго ў адзін голас.

Авігдор Лібэрман пайшоў у адстаўку з пасады міністра абароны Ізраіля 14 кастрычніка празь нязгоду з замірэньнем з групоўкай ХАМАС пасьля самай сур’ёзнай эскаляцыі канфлікту ў сэктары Газа за апошнія 4 гады. Лібэрман лічыць рашэньне ўраду «капітуляцыяй перад тэрорам».

Тыднем раней ён заклікаў да ўзмацненьня жорсткасьці дзеяньняў супраць ХАМАС. Прэм’ер-міністар краіны Біньямін Нэтаньягу, які пагадзіўся на перамір’е, назваў рашэньне правільным, хоць і цяжкім. Ён заявіў, што «ворагі прасілі аб спыненьні агню».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG