Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Францыі. 280 тысяч удзельнікаў, 220 параненых, 1 загінуў


Ня менш за 220 чалавек атрымалі раненьні і адзін чалавек загінуў у Францыі падчас пратэстаў супраць павышэньня цэнаў на паліва.

Жанчына, якая везла дачку да доктара, запанікавала, калі пратэстоўцы сталі грукаць у шыбы яе машыны. Яна стала наяжджаць на маніфэстантаў і зьбіла пяцідзесяцігадовую ўдзельніцу акцыі, якая памерла на месцы, паведамляе RFI.

Паводле падлікаў уладаў, у пратэстах па ўсёй краіне ўдзельнічалі больш як 280 тысяч французаў. 177 чалавек затрымалі, 73 — арыштавалі.

Пратэстоўцы ў жоўтых камізэльках пратэстуюць супраць падаражаньня паліва, экалягічнага падатку, а таксама супраць «несправядлівай палітыкі ўраду», якая падрывае пакупніцкую здольнасьць насельніцтва.

Яны заблякавалі ўчасткі дарог і праезды да заправак.

Увечары 17 лістапада пратэстоўцы спрабавалі прарвацца да прэзыдэнцкага палацу ў Парыжы. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG