Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй распавяла, як пераадолець стрэс ад Brexit ёй дапамагалі муж і віскі


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй распавяла, што апошнія дні перад прыняцьцем праекту пагадненьня аб выхадзе з ЭЗ былі для яе вельмі цяжкімі.

Пра гэта яна сказала ў інтэрвію Daily Mail.

Мэй прызналася, што пераадолець усе цяжкасьці перамоўнага працэсу па Brexit ёй дапамог муж Філіп, зь якім яна ў шлюбе ўжо 38 гадоў. Паводле Мэй, муж заўсёды падтрымліваў яе пазыцыю па Brexit.

Пасьля пяцігадзінавага пасяджэньня ўраду, на якім быў зацьверджаны праект пагадненьня аб выхадзе з ЭЗ, прэмʼера ў яе офісе чакаў муж.

«Гэта была даволі цяжкая пара дзён. Калі я прыйшла ў кватэру позна ў сераду, каля 11 вечара, першае, што Філіп зрабіў, гэта наліў мне віскі, валійскага віскі Penderyn, хоць скотч я таксама пʼю», — распавяла Мэй.

У сераду пасьля пяцігадзіннага закрытага пасяджэньня кабінэт міністраў Вялікабрытаніі даў згоду на зацьвярджэньне пагадненьня аб Brexit, узгодненага з Брусэлем у аўторак на тэхнічным узроўні. Мэй прызнала, што пагадненьне мае асобныя пункты, якія могуць выклікаць дыскусію ў брытанскім грамадзтве. У прыватнасьці — пытаньне Паўночнай Ірляндыі.

Нязгоду з пагадненьнем выказалі некалькі членаў ураду Мэй і ўжо на наступны дзень некалькі зь іх падалі ў адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG