Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 30% беларускіх студэнтаў маюць стыпэндыі, – Белстат


Сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках на Магілёўшчыне
Сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках на Магілёўшчыне

Сярод беларускай моладзі кожны сёмы зьяўляецца студэнтам. Да Міжнароднага дня студэнтаў Белстат апублікаваў статыстыку за 2017/2018 навучальны год.

Самая студэнцкая краіна ў СНД

Цягам мінулага году ў Беларусі навучалася 284 тыс. студэнтаў. У краіне працуе 51 ВНУ, 9 зь іх — прыватныя.

На 10 тыс. чалавек насельніцтва ў Беларусі прыходзіцца 315 студэнтаў, ва Ўкраіне — 314. Гэта найвялікшыя паказьнікі з краінаў СНД у 2017 годзе.

Як вучацца, дзе жывуць, ці маюць стыпэндыю?

У студэнцкім асяродку на 100 студэнтаў прыходзіцца 119 студэнтак.

5% усіх студэнтаў – замежнікі. 69% замежных студэнтаў прыехалі ў Беларусь з краінаў СНД.

Летась стыпэндыю на дзённай форме навучаньня атрымоўвалі 84 тыс. студэнтаў, гэта 30% ад агульнай колькасьці студэнтаў Беларусі.

Інтэрнат летась не атрымаў кожны пяты студэнт, якому было неабходна жытло.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG