Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі міністар, які адказвае за кібэрбясьпеку, ніколі ў жыцьці не карыстаўся кампутарам


Японскі міністар Ёсітака Сакурада
Японскі міністар Ёсітака Сакурада

68-гадовы японскі міністар Ёсітака Сакурада, які адказвае за кібэрбясьпеку, прызнаўся, што ніколі не карыстаўся кампутарамі ў сваім прафэсійным жыцьці.

Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з дэпутатамі японскага парлямэнту, паведамляе Kyodo News. Сукарада заявіў, што з 25 гадоў ён толькі выдае інструкцыі сваім памочнікам і сакратарам.

«Я ніколі ў сваім жыцьці не выкарыстоўваў кампутар», — сказаў міністар.

Адзін з дэпутатаў спытаў Сакураду, ці выкарыстоўваюцца на японскіх атамных электрастанцыях USB-назапашвальнікі. Міністар ня змог адказаць на гэтае пытаньне, заявіўшы, што на яго здольныя адказаць «спэцыялісты», распавядае Gizmodo са спасылкай на японскі тэлеканал FNN Prime.

Заява Сакурады выклікала крытыку з-за ягонай пасады, піша Kyodo News. Тым ня менш, сам чыноўнік упэўнены, што спраўляецца са сваёй працай.

Ёсітака Сакурада цяпер зьяўляецца намесьнікам кіраўніка ўпраўленьня японскага ўраду па кібэрстратэгіі і міністар па правядзеньні Алімпійскіх гульняў у Токіё ў 2020 годзе.

Ён заняў сваю пасаду ў мінулым месяцы пасьля пераабраньня прэм’ер-міністра Сіндзо Абэ кіраўніком кіроўнай у Японіі Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG