Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Генасамблеі ААН ухваліў праект рэзалюцыі аб Крыме. Беларусь галасавала супраць


Ілюстрацыйнае фота. Выступ прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 21 верасьня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Выступ прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 21 верасьня 2016 году

Трэці камітэт Генэральнай асамблеі ААН у чацьвер, 15 лістапада, ухваліў абноўлены праект рэзалюцыі аб парушэньнях правоў чалавека ў Крыме і Сэвастопалі.

За праект рэзалюцыі прагаласавалі 67 краінаў, устрымаліся — 82, супраць — 26 дэлегацый.

У паведамленьні прадстаўніцтва Ўкраіны пры ААН удакладняецца, што супраць рэзалюцыі выступілі Расея, Армэнія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М’янма, Нікарагуа, Сэрбія, ПАР, Паўднёвы Судан, Судан, Сырыя, Таджыкістан, Уганда, Узбэкістан, Вэнэсуэла і Зымбабвэ.

Праект будзе накіраваны на разгляд Генасамблеі ААН, дзе галасаваньне чакаецца ў сьнежні гэтага году.

19 сьнежня 2017 году Генэральная асамблея ААН канчаткова ўхваліла папярэднюю рэзалюцыю «Сытуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Сэвастопаль (Украіна)». Тады 70 краін падтрымалі дакумэнт, 26 выступілі супраць, 76 устрымаліся. Супраць рэзалюцыі выступілі ў тым ліку Армэнія, Беларусь, Расея, Сырыя і іншыя краіны.

У дакумэнце зьмяшчалася патрабаваньне да Расеі выканаць часовыя захады рэкамэндацый Міжнароднага суду ААН аб адмене забароны Мэджлісу крымскататарскага народу ў Крыме і забясьпечыць навучаньне на ўкраінскай і крымскататарскай мовах на паўвостраве.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі супраць яе шэраг эканамічных санкцыяў. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці». Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла датай пачатку часовай акупацыі Крыму і Сэвастопаля Расеяй 20 лютага 2014 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG