Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх памежнікаў не паінфармавалі пра намер стварыць пункт пропуску на мяжы з Расеяй


Пункт пропуску Красная Горка
Пункт пропуску Красная Горка

Як піша БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Антона Бычкоўскага, у беларускі памежны камітэт ніякай інфармацыі адносна такой ініцыятывы Расеі не паступала.

«Афіцыйна ў Дзяржпамежкамітэт ніякай інфармацыі з нагоды адкрыцьця міжнароднага пункту пропуску ў Краснай Горцы ў цяперашні момант не паступала па лініі ўзаемадзеяньня памужных ведамстваў дзьвюх краінаў. Непрынятыя рашэньні каментаваць немэтазгодна», — адзначыў прадстаўнік ДПК.

Раней Свабодзе паведамілі ў прэсавай службе смаленскай адміністрацыі, што пытаньне пра арганізацыю міжнароднага пункту пропуску на мяжы Смаленскай вобласьці і Беларусі ў пасёлку Красная Горка падчас сустрэчы 14 лістапада ў Маскве абмяркоўвалі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў і губэрнатар Аляксей Астроўскі.

Як адзначылі ў смаленскай адміністрацыі, цяпер разглядаецца магчымасьць унясеньня зьменаў у нацыянальную праграму «Міжнародная каапэрацыя і экспарт», дзе сярод іншага прапісана арганізацыя міжнароднага пункту пропуску «Красная горка» на тэрыторыі вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG