Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар у пытаньнях Brexit пайшоў у адстаўку. Сёньня вырашыцца лёс прэм’ер-міністаркі

абноўлена

Брытанскі міністар у пытаньнях Brexit Дамінік Рааб падаў у адстаўку. Палітык заявіў, што ня можа падтрымаць умовы, якія прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй прапаноўвае для заключэньня пагадненьня з Эўразьвязам.

Усьлед за ім склала паўнамоцтвы малодшы міністар па Брексіце Суэла Брэйвэрман.Таксама звольніліся міністарка працы Эстэр Макві. Раней у чацьвер з тых жа прычынаў сваю пасаду пакінуў міністар у справах Паўночнай Ірляндыі Шэйлеш Вара.

Кабінэт міністраў Вялікай Брытаніі ўхваліў у сераду праект пагадненьня аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Спэцыяльнае пасяджэньне працягвалася пяць гадзін.

Паводле Мэй, дасягнутае на пасяджэньні пагадненьне найлепшым чынам адпавядае нацыянальным інтарэсам каралеўства. У чацьвер, 15 лістапада, прэм’ер-міністарка выступіць з заявай у парлямэнце.
Прыхільнікі жорсткага Brexit хочуць ініцыяваць вотум недаверу Мэй.

Фінальны тэкст пагадненьня Вялікай Брытаніі і ЭЗ будзе ўзгоднены на саміце 25 лістапада. Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск паабяцаў зрабіць усё, каб «разьвітаньне з Брытаніяй прайшло бязбольна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG