Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся зь Ігарам Лучанком. ФОТА

Разьвітаньне з кампазытарам, народным артыстам Беларусі Ігарам Лучанком прайшло ў Менску, у Цэнтральным доме афіцэраў.

Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцьця. 2 лістапада ён быў шпіталізаваны з інсультам у гарадзкую клінічную бальніцу хуткай дапамогі, дзе яму зрабілі апэрацыю і ўвялі ў штучную кому. Летам ён адзначыў 80-гадовы юбілей.

Пахаваюць кампазытара на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Менску.

Ігар Лучанок напісаў больш за 400 песень, сярод іх «Мой родны кут», «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Зачарованая мая», «Майскі вальс», «Я хаджу закаханы», «Пакуль на зямлі існуе каханьне»; шмат твораў для сымфанічнага і эстраднага аркестраў.​

Вянок памяці. «Ігар Лучанок — гэта гісторыя нашай беларускасьці»


XS
SM
MD
LG