Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка сустрэўся з герархамі УПЦ Маскоўскага патрыярхату


Пятро Парашэнка на сустрэчы з архірэямі Ўкраінскай праваслаўнай царквы (архіўнае фота)
Пятро Парашэнка на сустрэчы з архірэямі Ўкраінскай праваслаўнай царквы (архіўнае фота)

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка вечарам 13 лістапада правёў сустрэчу з часткай герархаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Як паведамляе карэспандэнт Бі-Бі-Сі, сустрэча праходзіла ў закрытым рэжыме.

На мерапрыемстве прысутнічала некалькі архірэяў УПЦ МП, у тым ліку мітрапаліт Пераяслаў-Хмяльніцкі Аляксандр, аднак дакладная колькасьць удзельнікаў сустрэчы невядомая.

Дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Расьціслаў Паўленка паведаміў журналістам, што на сустрэчы былі тыя, хто плянуе ўдзельнічаць у аб’яднальным саборы па стварэньні Ўкраінскай праваслаўнай царквы.

Паводле Паўленкі, на сустрэчы прэзыдэнт расказаў пра свае перамовы з Сусьветным патрыярхам, а прадстаўнікі УПЦ МП выказалі падтрымку працэсу атрыманьня аўтакефаліі царквы ва Ўкраіне.

«Дастаткова вялікая частка япіскапату Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату выступае за стварэньне адзінай Памеснай праваслаўнай царквы», — сказаў Паўленка.

Тым часам раней 13 лістапада Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату прыняла пастанову, у якой адмаўляецца ўдзельнічаць у працэсе стварэньня аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы.

«Сабор япіскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.

У сярэдзіне кастрычніка Руская праваслаўная царква разарвала адносіны з Сусьветным Канстантынопальскім патрыярхатам. Прычынай канфлікту было рашэньне Канстантынопалю адмяніць указ 1686 году, паводле якога Ўкраінская праваслаўная царква перайшла пад кантроль Маскоўскага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG