Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае 8 мільёнаў эўра на рэгіянальнае разьвіцьцё ад Эўразьвязу і праграмы разьвіцьця ААН


Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын (архіўнае фота)
Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын (архіўнае фота)

Эўразьвяз супольна з Праграмай разьвіцьця ААН (ПРААН) рэалізуе праект па падтрымцы рэгіянальнага разьвіцьця ў Беларусі на 8 млн эўра. Адпаведнае пагадненьне зь Міністэрствам эканомікі падпісанае 13 лістапада ў Менску ў межах Сусьветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Па словах міністра эканомікі Дзьмітрыя Крутога, на конкурснай аснове будуць адабраныя і прафінансаваныя 12 рэгіянальных праектаў зь любых сфэраў дзейнасьці.

Дзьмітры Круты
Дзьмітры Круты

«Мы дамовіліся, што будзе па два найбольш праблемныя раёны ад кожнай вобласьці. Галоўны прынцып — больш высокая акупнасьць праектаў. Сфэра вытворчасьці з высокапрадукцыйнымі месцамі — прыярытэт нумар адзін», — растлумачыў Круты.

Ён дадаў, што «праект стане добрай крыніцай фінансаваньня ўсіх ініцыятываў ураду на мясцовым узроўні» і што ПРААН можа працягнуць яго рэалізацыю праз два-тры гады, дадаўшы і іншыя раёны краіны, павялічыўшы бюджэт фінансаваньня.

Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын падкрэсьліла, што з 2009 году Эўразьвяз выдаткаваў 24 млн эўра на падтрымку эканамічнага разьвіцьця ў Беларусі, і «самым сэрцам гэтага супрацоўніцтва» былі падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў, бізнэс-інкубатары і прадпрыемствы, якія займаюцца сацыяльна важнымі праектамі.

У рамках цяперашняга праекту будзе падтрымана 200 ініцыятываў у 12 раёнах усіх абласьцей Беларусі, паведаміла Віктарын.

«Мы спадзяемся, што ў выніку гэтай працы зьменіцца сам мэнталітэт ў Беларусі. Разам мы распрацоўваем стратэгію падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Але таксама вельмі важна актывізаваць працу ў рэгіёнах, паколькі існуе вялікі разрыў паміж вялікімі гарадамі і сельскай мясцовасьцю, малымі гарадамі. Неабходна рабіць захады, каб ствараліся новыя працоўныя месцы, забясьпечваўся эканамічны рост і разьвівалася тое, што мы называем інклюзіўным», — падкрэсьліла Віктарын.

Яаана Казана-Вісьнявецкі
Яаана Казана-Вісьнявецкі

Кіраўніца прадстаўніцтва ААН / ПРААН у Беларусі Яаана Казана-Вісьнявецкі адзначыла, што разьвіцьцё рэгіёнаў зьяўляецца адным з прыярытэтаў у Беларусі.

Паводле яе, гэты праект дазволіць ствараць бізнэс-інкубатары, якія будуць больш даступнымі для прадпрымальнікаў малых гарадоў і сельскай мясцовасьці і дапаможа забясьпечыць невялікія гарады новымі працоўнымі месцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG