Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН рэкамэндуе Таджыкістану скасаваць тэсты на цнатлівасьць


Камітэт ААН супраць дыскрымінацыі жанчын заклікаў улады Таджыкістану скасаваць тэсты на нявіннасьць дзяўчат перад шлюбам, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода.

Абавязковыя мэдычныя агляды тых, хто зьбіраецца ўступіць у шлюб, былі ўведзеныя ў Таджыкістане ў 2016 годзе. У рэкамэндацыях для ўраду Таджыкістану, якія 12 лістапада апублікаваў Камітэт ААН супраць дыскрымінацыі жанчын, гаворыцца, што падчас такіх мэдычных абсьледаваньняў часта праводзяцца тэсты на нявіннасьць. Сотні дзяўчат праходзяць гэтую працэдуру штогод на патрабаваньне родных або сваякоў будучага мужа. Нярэдка агляды прыводзяць да самагубстваў, калі лекары выяўляюць, што ў дзяўчыны няма дзявочай плявы.

У ААН лічаць, што ў гэтай балючай і зьневажальнай практыцы няма мэдычнай неабходнасьці, а «інстытут цнатлівасьці» зьяўляецца шкоднай традыцыяй.

У таджыцкім грамадзтве, калі муж выявіць у шлюбную ноч, што жонка не захавала нявіннасьці, яе могуць з ганьбай выставіць за дзьверы, а бацькі, як правіла, адмаўляюцца прыняць дачку назад.

Паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтру судмэдэкспэртызы Таджыкістану, за першае паўгодзьдзе 2018 году да іх зьвярнуліся 22 жаніхі, якія сумняваліся ў цнатлівасьці сваёй нявесты і патрабавалі яе праверкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG