Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьвяце плову ў Таджыкістане людзі пабіліся за ежу. ВІДЭА

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэстываль плову «Ошы палаў», які 10 лістапада праходзіў у парку імя Фірдаусі ў Душанбэ, скончыўся скандалам. Пасьля таго, як чыноўнікі і арганізатары сьвята зрабілі прамовы ў гонар самага вялікага ў гісторыі горада плову, а высокапастаўленыя госьці пакінулі фэстываль, арганізатары зьнялі міліцэйскія кардоны вакол казана, дзе было каля тоны плову. Галодны натоўп неадкладна накінуўся на казан і пачаў есьці плоў наўпрост рукамі.

​Мэрыя Душанбэ выказала шкадаваньне з нагоды «ганебных паводзін» жыхароў горада, а адзін з чыноўнікаў паведаміў таджыцкай службе Радыё Свабода, што «некаторыя ўдзельнікі гэтага ўбогага відовішча ўжо пакараныя». Але колькі менавіта людзей былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне грамадзкага парадку падчас фэстывалю.

Відэа з фэстывалю выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў сетак.

XS
SM
MD
LG