Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароткая гісторыя «Вялікай вайны». ВІДЭА


Салён-вагон, у якім была падпісаная дамова аб заканчэньні І усясьветнай вайны
Салён-вагон, у якім была падпісаная дамова аб заканчэньні І усясьветнай вайны

Сёньня ў Парыжы праходзяць урачыстасьці з нагоды стагодзьдзя з дня заканчэньня Першай сусьветнай вайны. У іх удзельнічаюць лідэры больш чым трох дзясяткаў краін, чые салдаты знаходзіліся сто гадоў таму па розныя бакі лініі фронту.

Афіцыйна страляць на франтах І усясьветнай вайны перасталі ў 11 гадзін раніцы 11-га чысла 11-га месяца 1918 года. Такая была дамоўленасьць, дасягнутая некалькімі гадзінамі раней у чыгуначным вагоне пад Парыжам.

Салён-вагон належаў францускаму маршалу Фэрдынанду Фошу, галоўнакамандуючаму войскамі дзяржаў Антанты на Заходнім фронце. Першая сусьветная вайна, якую ўжо тады называлі «Вялікай», скончылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG