Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple адклікае і адрамантуе бясплатна некаторыя iPhone і MacBook


Смартфоны і ноўтбукі будуць адрамантаваны за кошт вытворцы.

Карпарацыя Apple паведаміла, што выявіла шэраг тэхнічных праблем, якія ўплываюць на працу некаторых смартфонаў iPhone X і наўтбукаў MacBook Pro з дыяганальлю экрану 13 цаляў, паведамляе Голас Амэрыкі.

Паводле паведамленьня карпарацыі, у некаторых iPhone X выяўленыя праблемы з дысплэямі, якія не рэагуюць на дакрананьні, што выклікана няштатнай працай аднаго з кампанэнтаў.

У некаторых MacBook Pro, з аб’ёмам памяці ў 128 GB і 256 GB, якія прадаваліся з чэрвеня 2017 па чэрвень 2018 году, праблемы зьвязаныя з магчымасьцямі захаваньня інфармацыі на цьвёрдым дыску.

Apple паведамляе, што няякасныя смартфоны і ноўтбукі будуць адрамантаваны бясплатна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG