Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» будзе прапаноўваць зьніжкі кожныя 2 тыдні па чацьвяргах


«Белавія» прадала большую частку квіткоў са зьніжкай ужо ў першыя дні лістападаўскай акцыі. Празь вялікі попыт авіякампанія будзе дадаваць акцыйныя напрамкі раз на два тыдні.

2 лістапада «Белавія» пачала прадаваць квіткі па экспэрыментальных тарыфах. 75-працэнтную скідку зрабілі больш як на 21 тысячу квіткоў. Так, квіток у Барсэлёну, Лёндан, Парыж можна было купіць за 35 эўра. Экспэрымэнтальныя тарыфы дзейнічаюць да канца зімовага раскладу — да 31 сакавіка.

— Толькі за першыя дні па найбольш папулярных напрамках выкупілі практычна 90% месцаў. Напрыклад, Амстэрдам — 704, Барсэлёна — 541, Парыж — 1232, Тбілісі — 603, Прага — 692 месца, — паведамілі TUT.BY у прэсавай службе «Белавія».

У «Белавія» вырашылі, што раз на два тыдні па чацьвяргах на сайце авіякампаніі будуць зьяўляцца ад трох да пяці акцыйных кірункаў. Пра іх будуць распавядаць у сацсетках.

— На жаль, мы, як авіякампанія, не можам уплываць на таксы і зборы, — адзначыў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў. — Зборы і таксы вызначаюцца аэрапортамі і складаюцца са збораў за абслугоўваньне пасажыраў, дзяржаўных, іміграцыйных такс і збораў за бясьпеку ў залежнасьці ад маршруту паездкі і краіны вылету ці прылёту. Як правіла, пры палётах у асноўны аэрапорт гораду таксы і зборы значна вышэйшыя, чым пры выкананьні палётаў у другарадныя, якія знаходзяцца на значнай адлегласьці ад пункта прызначэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG