Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ЗША высьветліла асобу нападніка на бар у Каліфорніі


Таўзэнд-Оўкс, прадмесьця Лос-Анджэласу

Паліцыя ЗША высьветліла асобу нападніка ў бары ў прымесьці Лос-Анджэлесу. Як паведаміў каналу CNN шэрыф акpугі Bэнтуpa Джэф Дын, страляніну зладзіў 28-гадовы вэтэpaн Kopпуcу маpcкoй пяxoты Дэйвід Аян Лонг. Паводле дадзеных паліцыі, нападнік скарыстаў пісталет калібру .45. Матывы злачынства дагэтуль высьвятляюць.

Апрануты ў чорнае мужчына закідаў бар у прымесьці Лос-Анджэлесу памяшканьне дымавымі шашкамі і адкрыў агонь па наведніках. Ён забіў 12 чалавек. У перастрэлку з ім ўступілі супрацоўнікі паліцыі. Паводле сьледчых, нападнік скончыў самагубствам.

У момант нападу ў бары знаходзіліся каля 200 чалавек. Сярод наведнікаў вечарыны былі людзі, якія перажылі напад на фэстываль кантры-музыкі ў 2017 годзе. Тады былі забітыя 58 чалавек, больш за 500 — параненыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG