Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы сакратар NATO: Ціск Пуціна на Беларусь уяўляе пагрозу


Андэрс Фог Расмусэн

Былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн сказаў парталу PolskieRadio24.pl, што магчымым шляхам уперад для Беларусі зьяўляюцца рэформы і дэмакратызацыя паводле прыкладу Ўкраіны і Грузіі.

«Патэнцыяльна Беларусь магла б адыгрываць цікавую ролю, знаходзячыся паміж Эўропай і Расеяй, аднак пад умовай, што прайшла б праз рэформы, што грамадзтва там стала б свабодным, больш дэмакратычным», — сказаў Расмусэн.

Расмусэн зьвярнуў увагу на пагрозу, якая ўзьнікае ад цяперашняй палітыкі Крамля адносна Менску:

«Так, гэта пагроза. Няма сумненьняў, што Пуцін націсьне на Беларусь. Прытым мы ўжо бачылі, як Расея націскае на Беларусь, каб разьмясьціць свае базы і забясьпечыць прысутнасьць расейскіх сілаў у Беларусі на пастаяннай аснове. Гэта ўжо факт» — адзначыў былы генэральны сакратар NATO.

«У ЭЗ і NATO ёсьць цікавасьць да ўключэньня Беларусі ў нашы шэрагі. Аднак, вядома, каб зрабіць гэта ў поўнай меры, Беларусі трэба прайсьці праз рэформы і мець больш дэмакратычную і свабодную сыстэму», — лічыць Расмусэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG