Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас турэмнага бунту ў Таджыкістане загінулі 13 чалавек


Турма ў горадзе Худжанд, ілюстрацыйнае фота
Турма ў горадзе Худжанд, ілюстрацыйнае фота

На поўначы Таджыкістану пры задушэньні бунту ў калёніі строгага рэжыму, разьмешчанай у 16-м мікрараёне гораду Худжанд, загінулі сама меней 13 зьняволеных, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў сілах бясьпекі.

Беспарадкі ў турме пачаліся ўночы на 8 лістапада, паведаміла крыніца таджыцкай службы Радыё Свабода. Прычына бунту зьняволеных пакуль невядомая.

Бунтаўшчыкі былі ўзброеныя халоднай зброяй, адзначыла крыніца. У турму былі кінутыя сілы міліцэйскага спэцназу, бунт быў задушаны. Пачата расьсьледаваньне прычын здарэньня.

«Некалькі вязьняў пацярпелі пры спробе ўцёкаў. Некаторым удалося пакінуць тэрыторыю ўстановы», — сказала крыніца.

Паводле відавочцаў, на ўсіх дарогах гораду, а таксама на трасах, якія вядуць у суседнія Ўзбэкістан і Кіргізстан, стаяць узмоцненыя пасты сілавікоў.

Улады Таджыкістану пра бунт у калёніі пакуль не паведамляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG