Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп гатовы рэгуляваць сацыяльныя сеткі разам з дэмакратамі


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гатовы разгледзець рэгуляваньне сацыяльных сетак і ня выключыў супрацоўніцтва з дэмакратамі ў працы над гэтай ініцыятывай. Пра гэта кіраўнік Белага дому заявіў у сераду, камэнтуючы вынікі выбараў у Кангрэс.

Пры гэтым Трамп назваў сябе прыхільнікам свабоды слова і адзначыў, што любыя абмежаваньні могуць прывесьці да непрыемных наступстваў. Пра якія менавіта меры па кантролі за сацыяльнымі сеткамі ідзе гаворка, прэзыдэнт ЗША не ўдакладніў.

Раней Трамп абвінавачваў інтэрнэт-карпарацыі ў прадузятасьці ў адносінах да яго і некаторых чальцоў Рэспубліканскай партыі. У прыватнасьці, гаворка ішла пра Google, Twitter і Facebook. У жніўні Трамп заклікаў тэхналягічныя кампаніі «паводзіць сябе асьцярожней» пасьля таго, як, на ягоную думку, пошукавая сыстэма Google пачала выдаваць навіны, якія выстаўляюць адміністрацыю прэзыдэнта ў нэгатыўным сьвятле.

У кіраўніцтве Google гэтыя абвінавачваньні адкінулі і заявілі, што пошукавая сыстэма не займаецца прасоўваньнем нейкай палітычнай пазыцыі. Як адзначылі ў інтэрнэт-карпарацыі, пошукавік «ня ранжыруе вынікі пошуку для маніпуляцыі палітычнымі настроямі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG