Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Back In The USSR» у Менску. Сталін, Ленін і савецкія сьцягі на сьвяткаваньні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. ФОТА

Удзел у афіцыйным сьвяткаваньні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску узялі больш за тысячу чалавек, паведамляе БелаПАН.

Паводле другога сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Георгія Атаманава, у акцыі ўдзельнічалі па 100 чалавек ад кожнага зь дзевяці раёнаў Менску, а таксама прадстаўнікі КПБ і Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Пад гукі духавога аркестру людзі ўсклалі кветкі да помніка Леніна перад Домам ураду. Акцыя доўжылася каля 15-20 хвілінаў.

Пасьля афіцыйнага сьвяткаваньня сваю акцыю з ускладаньнем кветак правялі прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня «За Саюз і Камуністычную парыю Саюзу», у якой удзельнічалі каля 50 чалавек.

Усьлед за імі кветкі ўсклалі прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». У гэтай акцыі ўдзельнічала каля 30 чалавек.

7 лістапада Аляксандар Лукашэнка павіншаваў беларусаў з гэтай «сапраўды эпахальнай датай», якая «стала для працаўнікоў усяго сьвету сымбалем абнаўленьня, вызваленьня ад прыгнёту і новых надзеяў на сьветлую будучыню».


XS
SM
MD
LG