Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пачынаюцца вайсковыя вучэньні NATO Anakonda 2018


Падчас вучэньняў Anakonda 2016 у Польшчы, чэрвень 2016 году

У Польшчы 7 лістапада пачынаецца першы этап маштабных вайсковых вучэньняў NATO Anakonda 2018. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт вучэньняў.

У вучэньнях возьмуць удзел вайскоўцы з 10 краінаў NATO і камандныя структуры альянсу. Яны пройдуць на палігонах Польшчы і краінаў Балтыі, у міжнароднай паветранай прасторы і акваторыі Балтыйскага мора.

Усяго ў вучэньнях у Польшчы будуць прымаць удзел каля 12,5 тысяч вайскоўцаў, яшчэ каля 5 тысяч — у Эстоніі, Літве і Латвіі і ў акваторыі Балтыйскага мора. Агульная колькасьць салдат, якія знаходзяцца на тэрыторыі правядзеньня вучэньняў, складзе каля 100 тысяч. Будуць задзейнічаныя 5 тысяч адзінак рознай тэхнікі, 45 караблёў, 150 самалётаў і верталётаў.

Заяўленая мэта вучэньняў — інтэграцыя нацыянальных і саюзных камандных структур і войскаў для дасягненьня здольнасьці весьці стратэгічную абарончую апэрацыю ва ўмовах звычайных і гібрыдных пагрозаў. Іх асаблівасьць — адпрацоўваньне ўзаемадзеяньня вайсковых органаў кіраваньня з цывільнымі органамі і асобнымі элемэнтамі камандных структураў NATO.

Асноўная фаза вучэньняў складаецца з двух этапаў: 7–16 лістапада — вайсковыя вучэньні (LIVEX), 26 лістапада — 6 сьнежня — камандна-штабныя вучэньні (CPX). Перакідваньне войскаў для ўдзелу ў вучэньнях пачалося яшчэ ў верасьні.

У Мінабароны Польшчы адзначылі, што вучэньні не накіраваныя супраць якой бы там ні было дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG