Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты атрымліваюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў — папярэднія вынікі выбараў у ЗША


Папярэднія неафіцыйныя вынікі галасаваньня на прамежкавых выбарах у ЗША 6 лістапада паказваюць, што дэмакраты бяруць кантроль над ніжняй палатай амэрыканскага Кангрэсу, Палатай прадстаўнікоў, а рэспубліканцы захоўваюць сваю большасьць у Сэнаце.

Рэспубліканская партыя захавае большасьць у верхняй палаце Кангрэсу — Сэнаце, атрымаўшы мінімум 50 галасоў у выніку выбараў, якія прайшлі ў аўторак у Злучаных Штатах.

Падлік галасоў працягваецца, але ўжо атрыманыя вынікі паказваюць, што дэмакраты перамаглі ў 23 «спрэчных» акругах, што патрабавалася ім для атрыманьня большасьці ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле прагнозаў экспэртаў, у выбарах маглі прыняць удзел амаль 100 мільёнаў чалавек.

Галасаваньне ўспрымалася многімі выбарнікамі ў значнай меры як рэфэрэндум па ацэнцы першых двух гадоў прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Прэзыдэнт ЗША ўжо вітаў вынік кампаніі ў сетцы Twitter, назваўшы гэта «велізарным посьпехам».

Большасць у Сэнаце дазволіць цяперашняй адміністрацыі прызначаць на вышэйшыя дзяржаўныя пасады сваіх людзей. У той жа час посьпех дэмакратаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў дазволіць ім стрымліваць законатворчыя парывы адміністрацыі Трампа і адмаўляць у фінансаваньні яго ініцыятывам, а таксама актывізаваць расьсьледаваньне ягонай дзейнасьці, уключна з расьсьледаваньнем магчымага ўзаемадзеяньня чальцоў яго каманды з Расеяй.

Міністар ўнутранай бясьпекі ЗША Кірстэн Нільсэн сказала, што цяперашнія выбары прэтэндуюць на званьне «самых бясьпечных ў найноўшай эпосе», з пункту гледжаньня абароненасьці ад ўмяшаньня звонку. У той жа час у ведамстве паведамілі пра спробы дэзінфармацыі ў сацыяльных сетках. Хто за імі стаяў, пакуль ня высьветлена.

Напярэдадні выбараў Facebook заблякаваў 115 акаўнтаў у гэтай сацсетцы і ў Instagram у рамках барацьбы з умяшаньнем у выбары ў ЗША.

У ходзе галасаваньня 6 лістапада ў ЗША пераабіраюцца ўсё 435 чальцоў Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэсу), прыблізна адна траціна сэнатараў з верхняй палаты (35 чальцоў з 100), а таксама і 36 губэрнатараў штатаў.

З лістапада 2016 году рэспубліканцы мелі большасьць як у Сэнаце, так і ў Палаце прадстаўнікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG